Лічаныя дні да старту Алімпіяды ў Пекіне - беларускія спартсмены абжываюцца ў алімпійскай вёсцы

30 января 2022
Лічаныя дні да старту Алімпійскіх гульняў. Падзеі ў эпоху кавіду і мэдыятэхналогій развіваюцца з вялізнай хуткасцю. Вось, дарэчы, прыклады такой пазітыўнай дынамікі. Арганізатары Алімпійскіх гульняў у Пекіне здзіўляюць тэхналагічнасцю. У такіх кабінах змогуць адпачыць журналісты. Як жа часам нешта падобнае хочацца зрабіць і нам пасярод рабочага дня. А гэты робат выконвае ролю бармэна. Не палохайцеся - дзейнічае максімальна карэктна і бяспечна.

Самі ж аб'екты Алімпіяды ўжо цалкам гатовыя, і даўно, бо кітайскі бок заўсёды славіўся сваёй арганізаванасцю, у тым ліку ў правядзенні найбуйнейшых на планеце спартыўных падзей.

Зусім хутка мы будзем шчыра хвалявацца ля экранаў тэлевізараў за нашых атлетаў, а Белтэлерадыёкампанія паводле традыцыі рыхтуе максімальны аб'ём вяшчання з Пекіна.