Лічаныя гадзіны застаюцца да матча БАТЭ - "Барселона"

4 ноября 2015

Лічаныя гадзіны застаюцца да пачатку матча групавога раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў, у якім БАТЭ ў гасцях будзе супрацьстаяць лідарам нашага квартэта - каталонскай "Барселоне".

У аднайменны горад барысаўчане вылецелі напярэдадні, праўда, каманда не далічылася такіх гульцоў як Радзівонаў, Сігневіч, Бага, Жаўнерчык і Ліхтаровіч. А з'яўленне на полі Аляксандра Глеба галоўны трэнер БАТЭ Аляксандр Ермаковіч не выключыў. Не прыме ўдзел у матчы і нападаючы "Барселоны" Ліянель Месі.

Луіс Энрыке, галоўны трэнер ФК "Барселона", Іспанія: "Мы пачынаем гульні ў адказ супраць нашых сапернікаў па групе з думкамі аб тых цяжкасцях, якія адчулі ў першых матчах. Мы будзем спрабаваць гуляць лепш, чым два тыдні таму. Гэта дакладна. Мы павінны палепшыць усе аспекты нават той пераможнай гульні. Толькі так мы зможам заставацца ў лідарах нашага квартэта".

Прамая трансляцыя матча "Барселона" - БАТЭ пачнецца на тэлеканале "Беларусь 2" у 22:40. У турнірнай табліцы барысаўчане займаюць трэцяе месца і пакуль захоўваюць шанцы на еўракубкавую восень.