Зборную Беларусі па пляжным футболе ўзначаліць былы гулец зборнай Іспаніі - Ніка

20 июня 2017

Першы афіцыйны матч пад кіраўніцтвам пірэнейскага спецыяліста Беларусь правядзе на міжнародным турніры "Кубак дружбы", які пройдзе з 30 чэрвеня па 2 ліпеня ў Віцебску. Нагадаем, пасада рулявога зборнай заставалася вакантнай з 30 сакавіка пасля таго, як быў датэрмінова скасаваны кантракт з бразільцам Марка Актавіа.