Зборная Швецыі па біятлоне заваявала золата жаночай эстафеты на Алімпіядзе ў Пекіне

16 февраля 2022
У Чжанцзякоу завяршаецца жаночая эстафета. Сярод прэтэндэнтаў на медалі традыцыйна называлася і зборная Беларусі. Але ўсё ж наш квартэт у Пекіне на п'едэстал не паднімецца. У Пхёнчхане чатыры гады таму было золата, а зараз месца за межамі подыума. Дзве алімпійскія чэмпіёнкі Пхёнчхана пачыналі: Ірына Лешчанка перадавала эстафету Дзінары Алімбекавай на адзінаццатай пазіцыі. Лідар нашай каманды пасля стральбы лежачы перамяшчаецца на шостае месца, але на стойцы не закрывае адну мішэнь нават з дадатковымі патронамі і адпраўляецца на штрафны круг. Так, Алену Кручынкіну Алімбекава адпраўляла на лыжню таксама адзінаццатай, Ганна Сола на дыстанцыю сыходзіла толькі чатырнаццатай. Золата заваявалі шведкі, на другой пазіцыі расіянкі, трэцяе месца ў немак.