Зборная Расіі на II Еўрапейскіх гульнях плануе заваяваць 70 узнагарод

21 июня 2019

Зборная Расіі на II Еўрапейскіх гульнях у Мінску плануе заваяваць 70 узнагарод, 30 з якіх вышэйшай пробы. Пра такую высокую планку Агенцтву тэленавін напярэдадні заявіў прэзідэнт Алімпійскага камітэта Расіі Станіслаў Пазнякоў. Гэта сур'ёзная заяўка на першае месца ў медальным заліку. Дарэчы, І Гульні ў Баку ў 2015 засталіся якраз за расіянамі. Наша зборная прывезла са сталіцы Азербайджана 43 узнагароды і 7-е месца. Дарэчы, сёння з 11 гадзін пачне сваю працу Дом балельшчыкаў Расіі на Еўрапейскіх гульнях. Ён размесціцца ў самым цэнтры сталіцы - на вуліцы Камуністычнай, 86. А ў 13:45 будзе падпісаны мемарандум паміж Нацыянальным алімпійскім камітэтам Беларусі і Расійскім міжнародным алімпійскім універсітэтам.