Зборная Бельгіі ўпершыню ў сваёй гісторыі выйграе медалі мундыялю

14 июля 2018

Бронзавая інтрыга чэмпіянату свету па футболе вырашылася. Зборная Бельгіі ўпершыню ў сваёй гісторыі выйграе медалі мундыялю.

У матчы за трэцяе месца ім супрацьстаяла Англія. Лік у матчы быў адкрыты ўжо на 4-ай хвіліне. У другім тайме перавага была ў гульцоў Туманнага Альбіёна, аднак бельгійцы справіліся з атакамі і на 82-ой хвіліне забілі яшчэ адзін гол. Перамога 2:0 прыносіць зборнай Бельгіі бронзавыя медалі чэмпіянату свету.

Слабым суцяшэннем для англічан можа паслужыць толькі факт, што яны аказаліся ў чацвёрцы лепшых каманд чэмпіянату. І гэта ўпершыню за апошнія 28 гадоў.