Зборная Беларусі сёння завершыць выступленне ў Еўравыкліку

28 апреля 2018

Заключны матч - перад чэмпіянатам свету па хакеі. Зборная Беларусі сёння завершыць выступленне ў Еўравыкліку. Каманда Дэйва Льюіса ў Бабруйску згуляе супраць нарвежцаў. Пачатак прамой трансляцыі ў 7 вечара. Напярэдадні ж нашы хакеісты саступілі, 1:2. На наступным тыдні зборная адправіцца ў Данію на планетарны турнір. Сапернікамі беларускіх хлопцаў па групе “В”стануць Чэхія, Францыя, Расія, Славакія, Швецыя, Швейцарыя і Аўстрыя. Першы матч - 4 мая супраць шведаў.