Зборная Беларусі па валейболе пазмагаецца са Славеніяй у 21:30 на "Беларусь 5"

6 июля 2019

Зборная Беларусі па валейболе за крок да гістарычнага для сябе моманту. Сёння каманда Віктара Бекшы ў 21:30 пазмагаецца са Славеніяй у паўфінале кваліфікацыі Лігі нацый – гэта найвышэйшы ўзровень у сусветным валейболе. Нагадаем, беларусы з групы выйшлі з другога месца. Пераклічка ў эфіры "Беларусь 5" адбудзецца з футбольным матчам 14-га тура паміж "Віцебскам" і брэсцкім "Дынама", які пачнецца ў 20:45.