Зборная Беларусі па тэнісе перайграла каманду Латвіі

18 июля 2016

На шляху да першай групы. Зборная Беларусі па тэнісе ў другім раўндзе другой Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса перайграла Латвію, 4:1. У заключны дзень супрацьстаяння Ілья Івашка разграміў Яніса Поджуса, 6:2, 7:5, 6:0, Яраслаў Шыла быў мацнейшы за Рудольфса Мендышса, 7:6, 6:3. За выхад у першую групу беларусы паспрачаюцца з камандай Даніі. Матчы пройдуць з 16 па 18 верасня ў Мінску.