Зборная Беларусі па тэнісе абгульвае каманду Латвіі

17 июля 2016

Зборная Беларусі па тэнісе, саступіўшы толькі ў парным матчы, абгульвае каманду Латвіі ў матчы другога раўнда другой Еўра-Афрыканскай групы Кубка Дэвіса - 4:1. Ілля Івашка абгуляў Яніса Поджуса - 6:2, 7:5, 6:0. А ў матчы, які ўжо нічога не вырашаў, Яраслаў Шыла адолеў Рудальфса Мендыша - 7:6, 6:3.

У паўфінале другой Еўра-Афрыканскай групы беларусы згуляюць з пераможцам пары Данія - Фінляндыя. Пакуль наперадзе датчане 2:1.