Зборная Беларусі па пляжным футболе ў плэй-оф чэмпіянату свету - 2024

19 февраля 2024

Зборная Беларусі па пляжным футболе - у плэй-оф чэмпіянату свету! Дружына Нікаласа Альварада напярэдадні абгуляла віцэ-чэмпіёна планеты, каманду з Японіі - 3:1. А ледзь пазней "Сенегал" адолеў "Калумбію", што і дазволіла нашым спартсменам датэрмінова выйсці ў топ-8 сусветнага форуму. Раскажам падрабязнасці другога пераможнага матча для беларускай дружыны.

2 перамогі ў 2 матчах. І гэта ў групе, дзе сапернікамі нашай каманды былі 4 і 2 месцы мінулага чэмпіянату свету. Зборная Беларусі трыумфальна заходзіць у плэй-оф.

Дзіўна, але нават нашы сапернікі па квартэце не лічылі нас фаварытамі групы, хоць сам Ніка яшчэ перад чэмпіянатам гаварыў: "Беларусь - не той сапернік, з кім захоча сустракацца любая каманда". Бліскуча падабраная тактыка на кожную з гульняў спрацавала на ўра. Сенегальцам не дазволілі разгарнуцца, гулялі шчыльна і гэтак жа цвёрда, як прапаноўваў нам сапернік. Як нам пазней раскрыюць сакрэт, галоўны трэнер перад сустрэчай гаварыў: "Калі зробіце ўсё дакладна, то прапусціце 3-4, але пры гэтым заб'еце 6-7." Ідэальна трапіў,  ці не так?

Забралі мяч і ў японцаў. Зусім бездапаможна выглядала атака нашых сапернікаў. Што ўжо гаварыць, адзіны гол у актыве "самураяў" - аўтагол Канстанцінава. У купе з бліскучай гульнёй Аўгустова, а таксама рэалізацыяй сваіх момантаў атрымалася звесці на нішто ўсе старанні футбалістаў з Краіны ўзыходзячага сонца.

Немалаважна і тое, што на трыбунах прысутнічаюць блізкія людзі. І нават больш, падтрымка чутная адразу з дзвюх частак стадыёна: з цэнтральнай трыбуны, а таксама з фансектара за варотамі. Такі ўплыў на гульню нашых хлопцаў пераацаніць цяжка.

 У аўторак зборная Беларусі згуляе апошні паядынак групавога этапа, супраць дэбютанта - Калумбіі. Але ўжо зараз зразумела - гэтая зборная гатовая заваяваць любую вяршыню.