Зборная Беларусі па пляжным футболе гэтымі днямі прымае ўдзел у першым этапе Еўралігі

15 июня 2013
Тэлегледачы Беларусь 2 змаглі ацаніць гэты від спорту па прамой трансляцыі, а наша здымачная група знаходзіцца ў Італіі ў самым цэнтры пясочных баталій.

Спецыяльны карэспандэнт Канстанцін Прыдыбайла разбіраўся ў тонкасцях папулярнага ў паўднёвых краінах пляжнага футбола.

У асноўным у пляжны футбол гуляюць так званыя аматары, гэта значыць людзі, якія працуюць па нейкай прафесіі, а штурхаць мяч на пяску - іх хобі.

Падчас гульні іграе музыка, можна нешта перакусіць і пакаштаваць італьянскія віны. Абсалютна лёгкая і сяброўская атмасфера, адчуванне рызыкі і спаборніцтва ёсць толькі на пляцоўцы, а на трыбунах суцэльная сіеста і свята.

Еўраліга з'яўляецца па сутнасці чэмпіянатам Старога Свету, каманды гуляюць два раўнды, першы ў Тэрачыне, другі будзе ў Гаазе. Па суме ачкоў вызначацца ўдзельнікі фіналу і суперфіналу Еўралігі. На жаль, на чэмпіянат свету наша зборная не прайшла, саступілі ва ўпартай барацьбе зборнай Нідэрландаў. Наогул, каб гуляць у пляжны футбол, трэба толькі жаданне, а пяску і ў Беларусі дастаткова.