Зборная Беларусі па мастацкай гімнастыцы выйграла золата этапа Кубка свету ў Сафіі ў групавых практыкаваннях

15 апреля 2019

Нашым дзяўчатам не аказалася роўных у выступленні з пяццю мячамі. У практыкаванні з абручамі і булавамі беларускі паказалі шосты вынік. За крок ад п'едэстала ў індывідуальных спаборніцтвах у практыкаванні з булавамі спынілася Аліна Гарноська.