Зборная Беларусі па мастацкай гімнастыцы выйграла серабро ў камандных спаборніцтвах на чэмпіянаце Еўропы

21 мая 2017

Перамога дасталася расіянкам, а бронза ў балгарак. На кантынентальным форуме ўпершыню пераможцы і прызёры ў гэтым відзе праграмы вызначаліся па суме балаў выступлення гімнастак у кваліфікацыі асобных відаў і юніёрскай зборнай у групавых практыкаваннях.