Зборная Беларусі па хакеі саступіла зборнай Чэхіі - 0:3

12 мая 2018

Зборная Беларусі па хакеі правяла на нуль два перыяды ў матчы супраць Чэхіі, але ўсё роўна саступіла. У пятым паядынку на чэмпіянаце свету ў Даніі беларусы прапусцілі тры шайбы ў першай 20-хвілінцы, лік 0:3 пратрымаўся да фінальнай сірэны. Сёння каманда Сяргея Пушкова згуляе, здаецца, галоўны матч на турніры. У выпадку поспеху ў гульні з Аўстрыяй, беларусы захаваюць месца ў эліце. Прамая трансляцыя сустрэчы на "Беларусь 1" у 17:10.