Зборная Беларусі па хакеі згуляе матчы Еўравыкліку супраць Францыі

8 апреля 2016

Зборная Беларусі па хакеі згуляе матчы Еўравыкліку супраць Францыі без Аляксея Калюжнага і Сяргея Касціцына. Учора ўвечары нацыянальная каманда пасля падрыхтоўкі на лёдзе "Мінск-Арэны" пераехала ў Гродна. Зборныя Беларусі і Францыі ў Еўравыкліку сустракаліся апошні раз 3 гады таму. Тады беларусы саступілі 1:2 па булітах. Пачатак сённяшняй сустрэчы ў 7 вечара. Прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5".