Зборная Беларусі па хакеі правяла другі матч супраць Швейцарыі

18 апреля 2014

Зборная Беларусі па хакеі сёння праводзіла другі матч у рамках Еўравыкліку супраць Швейцарыі. Пасля паражэння ў чацвер (беларусы, нагадаем, саступілі 2:5) трэнерскі штаб зрабіў высновы і ўнёс некаторыя карэктывы. Сёння нацыянальная каманда выглядала значна лепш, гульцы строга дзейнічалі ў абароне і мала выдаляліся. Пасля двух перыядаў лік быў нічыйным, 1:1. Вырваць перамогу ў авертайме нікому не ўдалося. У серыі пасляматчавых булітаў вікторыю святкавалі беларусы 2:1.