Зборная Беларусі па хакеі правядзе матчы Еўравыкліку супраць Нарвегіі

27 апреля 2018

Зборная Беларусі па хакеі за тыдзень да старту чэмпіянату свету ў Даніі правядзе матчы Еўравыкліку супраць Нарвегіі. Сёння каманды згуляюць у Жлобіне, у суботу - у Бабруйску. Абодва паядынкі пакажа тэлеканал "Беларусь 5". Пачатак сустрэч у 7 вечара. Галоўны трэнер Дэйв Льюіс у сённяшнім супрацьстаянні даручыць на апошняй мяжы згуляць Івану Кульбакову.