Зборная Беларусі па хакеі правядзе матч супраць Славеніі. Прамая трансляцыя ў 13:00 на "Беларусь 5"

2 мая 2019

Нацыянальная зборная Беларусі па хакеі правядзе сёння свой трэці паядынак на чэмпіянаце свету ў першым дывізіёне. Сапернік у каманды Андрэя Сідаренкі - славенцы, якія нечакана дрэнна стартавалі на турніры, яны прайгралі ў дзвюх папярэдніх сустрэчах. Галоўная зброя нашых вельмі матываваных сапернікаў - Анжэ Копітар, двухразовы ўладальнік Кубка Стэнлі. Паядынак Беларусь - Славенія пачнецца ў 13:00. Прамую трансляцыю будзе весці "Беларусь 5". Акрамя таго, у эфіры спартыўнага тэлеканала матч Паўднёвая Карэя - Казахстан.