Зборная Беларусі па хакеі паднімаецца на перадапошняе месца ў групе В

12 мая 2016

Зборная Беларусі па хакеі пасля перамогі над камандай Славакіі на чэмпіянаце свету паднімаецца на перадапошняе месца ў групе В. Нагадаем, учора беларусы былі мацнейшымі 4:2. Пакуль у нашай зборнай ёсць нядрэнны шанц на трапленне ў зону плэй-оф. Ад французаў, якія ідуць чацвёртымі, мы адстаем на два ачкі.

Сёння ў зборнай Беларусі выхадны. Другую перамогу на турніры паспрабуе здабыць каманда ЗША. Пакуль "зорна-паласатыя" абгулялі толькі беларусаў, у 16:15 "Беларусь 5" пачне прамую трансляцыю іх сустрэчы з Францыяй. А пазней канадцы праэкзаменуюць немцаў, з якімі нам гуляць заўтра. У групе А чэхі гуляюць з нарвежцамі, а гаспадары - расіяне - з датчанамі.