Зборная Беларусі па хакеі на Кубку Першага канала перамагла Казахстан з лікам 4:1

16 декабря 2022

Добры вынік паказвае зборная Беларусі па хакеі. Бліскучая гульня Уладзіміра Алістрава прынесла нашай камандзе перамогу на Кубку Першага канала. Нападаючы мінскага "Дынама" аформіў хет-трык.

Напярэдадні на "ЦСКА-Арэне" ў Маскве стартаваў традыцыйны міжнародны снежаньскі турнір. Дарэчы, беларуская каманда выступае на гэтых спаборніцтвах упершыню за 29 гадоў.

Дружына Крэйга Вудкрафта сапернічала са зборнай Казахстана, якой, дарэчы, кіруе беларускі спецыяліст Андрэй Скабелка. Выніковыя лічбы на табло - 4:1 на карысць нашых хлопцаў. Акрамя Алістрава адной шайбай адзначыўся Раман Гарбуноў. Другі і вырашальны паядынак на Кубку Першага канала беларуская зборная правядзе супраць гаспадароў - расіян у нядзелю, 18 снежня.