Зборная Беларусі па футзале прайграла камандзе Парагвая

23 апреля 2015

Зборная Беларусі па футзале прайграла камандзе Парагвая ў чвэрцьфінале хатняга чэмпіянату свету - 0:4. Адзначым, зборная Парагвая - самая тытулаваная дружына на форуме (у яе актыве тры перамогі). На групавым этапе беларусы перамаглі зборныя Бразіліі і Аўстраліі. Такім чынам каманда Сяргея Сафонава чацвёрты раз у гісторыі спыніліся на стадыі 1/4 фіналу.

Паўфінальныя сустрэчы адбудуцца заўтра. У 7 гадзін вечара згуляе пара Бельгія - Калумбія. У 21:00 пачнецца лацінаамерыканскі паядынак Парагвай-Аргенціна. Матчы пройдуць на "Мінск-Арэне". Прамыя трансляцыі пакажа тэлеканал "Беларусь 2".