Зборная Беларусі па футболе выйграла ў Балгарыі

10 июня 2017

Першая перамога ў адборачным турніры чэмпіянату свету - 2018. Зборная Беларусі па футболе перарывае няўдалую серыю з чатырох паражэнняў! У першым хатнім матчы пад кіраўніцтвам Ігара Крывушэнкі "Белыя крылы" бяруць верх над Балгарыяй 2:1. У першым тайме лік з пенальці адкрыў Сівакоў, у другой палове Савіцкі падвоіў перавагу гаспадароў. Адзін мяч балгары адыгралі ўжо ў дададзены час. Пасля 6 тураў Беларусь ідзе пятай у групе А, у нас 5 ачкоў.

Наступны матч зборная правядзе 12 чэрвеня і таксама дома. У 7 вечара на сталічным стадыёне "Трактар" пачнецца сустрэча з камандай Новай Зеландыі.