Зборная Беларусі па футболе ў эксперыментальным складзе рыхтуецца да матча супраць Швейцарыі

29 мая 2017

Зборная Беларусі ў эксперыментальным складзе рыхтуецца да таварыскага матча супраць Швейцарыі 1 чэрвеня. Туды адправяцца 20 футбалістаў, 12 прадстаўляюць беларускі чэмпіянат, для 9-ці з іх матч можа стаць дэбютным.

Абсалютных дэбютантаў магло быць больш. Але мінскі дынамавец Антон Сарока зараз на армейскіх зборах і вымушаны будзе прапусціць частку сезона.