Зборная Беларусі па футболе страчвае першыя ачкі ў Лізе нацый

12 сентября 2018

Пасля ўпэўненай перамогі дома над Сан-Марына 5:0 беларусы не змаглі павезці вікторыю з Малдовы. У Кішынёве госці валодалі перавагай, але так і не вызначыліся - безгалявая нічыя. Такім чынам, "белыя крылы" апусціліся на другое месца ў другой групе лігі D. У актыве нашай каманды 4 ачкі. Лідар - Люксембург, які абгуляў Сан-Марына на выездзе (6 балаў). 12 кастрычніка каманда Ігара Крывушэнкі прыме гэты клуб, 15-га - хатняя гульня з Малдовай.