Зборная Беларусі па футболе паднялася на 95-е месца ў новым рэйтынгу ФІФА

30 ноября 2023

Зборная Беларусі па футболе паднялася на 95-е месца ў рэйтынгу ФІФА. Такім чынам, у абноўленым табелі нацыянальная дружына стала вышэй на пяць пазіцый. 

У кастрычніку беларусы атрымалі дзве перамогі - 1:0 - над Андорай і - 1:0 - над Косавам. Узначаліла лістападаўскі рэйтынг ФІФА Аргенціна, другой ідзе Францыя, замыкаюць тройку лідараў англічане.