Зборная Беларусі па футболе 8 кастрычніка ў рамках кваліфікацыі ЧС-2022 на выездзе згуляе з эстонцамі

8 октября 2021
Зборная Беларусі па футболе сёння ў рамках кваліфікацыі чэмпіянату свету - 2022 на выездзе згуляе з эстонцамі. У Талін не прыехалі 9 гульцоў асноўнага саставу, у большасці сваёй нашых футбалістаў падкасілі траўмы, гэта Паліцевіч, Рахманаў, Сачыўка. Не будзе з камандай і галоўнага трэнера Георгія Кандрацьева - у гэтым выпадку, як і ў гісторыі з Максімам Швяцовым, вінаваты каранавірус. 

Стартавы свісток у сустрэчы Эстонія - Беларусь прагучыць у 21:45, прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5". Пасля каманда адправіцца ў Казань, дзе правядзе хатні матч супраць Чэхіі 11 кастрычніка.