Зборная Беларусі па фрыстайле спынілася за крок ад п'едэстала ў камандным турніры на чэмпіянаце свету ў Дзір-Вэлі

8 февраля 2019

Зборная Беларусі па фрыстайле спынілася за крок ад п'едэстала ў камандным турніры на чэмпіянаце свету ў лыжнай акрабатыцы ў амерыканскім Дзір-Вэлі. За Беларусь выступілі Аляксандра Раманоўская, якая напярэдадні стала чэмпіёнкай свету ў асабістых спаборніцтвах, Максім Гусцік і алімпійскі чэмпіён Сочы Антон Кушнір. З 8 каманд-удзельніц беларуская прабілася ў чацвёрку лепшых з трэцяга месца, але ў галоўным фінале ўсё ж замкнула квартэт. Роўных не было швейцарцам, другія - кітайцы, бронза за Расіяй.