Зборная Беларусі па боксе заваявала дзве ліцэнзіі на гульні ў Рыа

24 июня 2016

Зборная Беларусі па боксе заваявала дзве ліцэнзіі на гульні ў Рыа на сусветным кваліфікацыйным турніры ў Баку. У сваіх вагавых катэгорыях у паўфінал прабіліся Міхаіл Даўгалевец, вага да 81 кілаграма, і Павел Кастрамін - катэгорыя 69. Даўгалевец выйграў бой ва ўкраінца Аляксандра Хіжняка, Кастрамін справіўся з баснійцам Адамам Фетановічам. Апроч ліцэнзій спартсмены ўжо забяспечылі сабе бронзавыя ўзнагароды форуму, а сёння правядуць паўфінальныя баі.