Зборная Беларусі па біятлоне завяршыла міжнародны сезон

2 апреля 2023

Зборная Беларусі па біятлоне паставіла яркую кропку ў працяглым міжнародным сезоне, які завяршыўся сёння. Беларускі квартэт мужчын заваяваў бронзавы медаль у напружанай эстафетнай гонцы ў рамках Адкрытага чэмпіянату Расіі ў Ханты-Мансійску.

Мікіта Лобастаў, Дзмітрый Лазоўскі, Ілья Аўсеенка і капітан Антон Смольскі якасна выканалі сваю работу, якая дазволіла падняцца на п'едэстал. Адзначым, у гэтым сезоне Дзінара Смольская заваявала Хрустальны глобус у заліку Кубка Садружнасці. Антон Смольскі стаў трэцім у гэтым рэйтынгу.

Зборная Беларусі вяртаецца дамоў. Красавік стане месяцам персанальных трэніровак і аднаўленчых працэдур. Актыўную работу нашы біятланісты плануюць традыцыйна пачаць у маі.