Са святам, "Дынама". Сёння галоўнаму стадыёну краіны спаўняецца 86 гадоў

12 июня 2020
Запальванне агню Алімпіяды-80 і сем матчаў алімпійскага футбольнага турніру, чэмпіёнства "Дынама" ў першынстве СССР, перамогі над зборнай Нідэрландаў і 5 рэканструкцый. Галоўнай спартыўнай арэне краіны - стадыёну "Дынама" - сёння споўнілася 86 гадоў! 21 чэрвеня 2018 спарткомплекс паўстаў перад намі ў цяперашнім выглядзе, Аляксандр Лукашэнка ўдзельнічаў у цырымоніі адкрыцця, а ў 2019 стадыён прыняў і бліскуча правёў цырымоніі адкрыцця і закрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў,  а следам матчавую сустрэчу Еўропа - ЗША. У наступным годзе менавіта тут пройдзе камандны чэмпіянат Еўропы ў Суперлізе, а на найбліжэйшы ліпень запланаванае першынство краіны па лёгкай атлетыцы. Нагадаем, арэна атрымала найвышэйшыя ацэначныя катэгорыі УЕФА і ІААФ.