С. Мінін: План на найбліжэйшыя старты - паказаць лепшыя секунды і ўзяць медаль

5 декабря 2018

План на найбліжэйшыя старты па канькабежным спорце - паказаць найлепшыя секунды і ўзяць медаль. Аб гэтым расказаў галоўны трэнер беларускай каманды Сяргей Мінін. Сёння зборная ў колькасці 6 чалавек адправілася ў польскі Тамашуў, дзе ў выхадныя пройдзе трэці этап Кубка свету.

 

Нагадаем, на другім этапе Кубка свету Віталь Міхайлаў стаў найлепшым у мас-старце. Чэмпіянат планеты на асобных дыстанцыях прыме нямецкі Інцэль. Сусветнае першынство пройдзе з 7 па 10 лютага будучага года.