Рубрыка "Матчбол" аб значных падзеях у беларускім спорце за тыдзень

9 октября 2023

Баскетбалісты Мінска былі блізкімі да першай перамогі ў новым сезоне Адзінай лігі ВТБ. Напярэдадні каманда Расціслава Вергуна ўступіла Енісею 9 балаў. Чакаем гульні мінчан супраць "Унікса".

Спартыўную тэму працягне рубрыка Матчбол.

Футбол застаецца ў цэнтры нашай увагі: у першынстве Беларусі "Нёман" і сталічнае "Дынама" сінхронна перамагаюць, таксама, як і жодзінскае "Тарпеда". Каманда Дзмітрыя Молаша да сустрэчы з наваполацкім "Нафтанам" тры паядынкі запар не атрымлівала вікторый, таму ў суботу аўтазаводцы былі настроены рашуча: вікторыя ў гасцявой сустрэчы дазваляла б "Тарпеда" застацца на трэцім месцы, так і адбылося.1:0 футбалісты з Жодзіна аказаліся мацнейшымі!

А вось Мінскае "Дынама" перамагае ўпэўнена - 4:1 - каманда Вадзіма Скрыпчанкі не пакінула шанцаў "Энергетыку-БДУ".

Яшчэ адзін прэтэндэнт на залатыя медалі першынства Беларусі "Нёман" 3:1 перамог "Белшыну". Адставанне клуба з Гродна ад "Дынама" тры балы. Чэмпіёнская гонка працягваецца.

Тым часам валейбольны клуб "Шахцёр" чарговы, пяты, раз запар становіцца ўладальнікам Суперкубка Беларусі. У тытульнай сустрэчы гарнякі ў мінулы чацвер не пакінулі шанцаў свайму прынцыповаму саперніку - сталічнаму "Будаўніку" 3:0. Выдатна каманда з Салігорска стартавала ў новым валейбольным сезоне.

Ці атрымаецца замацаваць гэты поспех у "Шахцёра", даведаемся ў сераду - менавіта ў гэты дзень гарнякі стартуюць у расійскай Суперлізе, у першым матчы турніру беларусы дома згуляюць супраць казанскага "Зеніту"!

Тым часам сталічнае хакейнае "Дынама" завяршыла перамогай першую ў сезоне хатнюю серыю ў КХЛ. У пятніцу "бела-блакітныя" ў серыі булітаў былі мацнейшымі за "Лакаматыў" з Яраслаўля 3:2. Гэта вікторыя стала трэцяй запар для мінчан, дзякуючы гэтаму "Дынама" ўжо на шостым месцы турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі.

На гэтым тыдні вашай увазе шмат хакея - гульні "Дынама" ў КХЛ і матчы Экстралігі: у сераду, чацвер і пятніцу сочым за гандбольнай SEHA-лігай, а ў нядзелю таварыская сустрэча паміж Уралам і зборнай футбольных клубаў Беларусі тэлеканала Белтэлерадыёкампаніі. Любіце спорт і мы абавязкова яшчэ ўбачымся!