Рубрыка "Матчбол" пра самыя цікавыя спартыўныя падзеі тыдня

12 февраля 2024

Жаночая зборная Беларусі па баскетболе ў таварыскім міні-турніры ў суботу перамагла, а ў нядзелю ўступіла жаночай зборнай Расіі. Гульні прайшлі ў сталіцы і сталі свайго роду праверкай стану каманд.

Тым часам валейбольны "Шахцёр" зноў перамагае, уласна, як і "Мінчанка" - больш падрабязна расскажет Станіслаў Ліпскі ў рубрыцы "Матчбол"!

Хакей на гэтым тыдні ў авангардзе спартыўных падзей: маладзёжная зборная Беларусі выйграе Кубак Будучыні, а вось мінскае "Дынама" ў КХЛ напярэдадні ўступае Поўначсталі.

Перад галоўнай гульнёй на "Чыжоўка-Арэне" і ў зборнай Беларусі, і ў зборнай Расіі ў актыве было па дзве вікторыі. Гэта азначала, што лёс трафея вызначаўся непасрэдна ў вочным супрацьстаянні. Гаспадары ўдарна стартавалі. І на першы перапынак дружына Міхалёва пайшла лідарам - 3:0. Дубль Кузняцова плюс шайба Каўгарэні. А вось што здарылася з беларусамі ў другой трэці, загадка! Але гэты адрэзак хлопцы Андрэя Міхалёва цалкам правалілі. У заключным перыядзе беларусы ўвогуле ўступалі - 3:5. Аднак хлопцы не збіраліся здавацца! Звягін аформіў дубль і перавёў паядынак у авертайм. І ўжо ў дадатковы час Тукач прынёс гаспадарам перамогу - 6:5.

А вось мінскае "Дынама" пасля выдатнай вікторыі над ЦСКА ў КХЛ, на жаль, напярэдадні у рэгулярным чэмпіянаце ўступіла Поўначсталі ў гасцях 2:3. У гэтым сезоне менавіта каманду з Чарапаўца беларусы не могуць перайграць - не атрымалася і гэтым разам. "Зубры" застаюцца ўпэўнена ў зоне плэй-оф, у наступным матчы яны згуляюць супраць "Віцязя".

Байцоўскі характар паказалі ў суботу і валейбалісты салігорскага "Шахцёра": гарнякі ў рамках 22-га тура Суперлігі Расіі прымалі "Зеніт" з Санкт-Пецярбугра і, уступіўшы ў першай партыі, выйгралі ў наступных трох і атрымалі вікторыю 3:1. Гэта перамога стала 11-й для "гарнякоў" у турніры. Беларусы пакуль дзявятыя - у актыве 33 ачкі.

Парадавалі сваіх прыхільнікаў і валейбалісткі "Мінчанкі", здабыўшы гасцявую перамогу над "Зарэчча-Адзінцова" 3:1. Для сталічнага клуба гэтая "вікторыя" стала другой запар. Каманда Вольгі Пальчэўскай у Расійскай Суперлізе ідзе на 13-м месцы.

На гэтым тыдні працягваем сачыць за спаборніцтвамі усерасійскай спартакіяды, дзе выступаюць беларусы. Паралельна цікавімся хакеем - вашай увазе матчы КХЛ і Экстралігі. А ўжо заўтра баскетбольны Мінск згуляе супраць "Уралмаша". Усё гэта, зразумела, вас чакае на тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі. Любіце спорт і мы абавязкова яшчэ ўбачымся.