Рубрыка "Матчбол" пра самыя цікавыя спартыўныя падзеі тыдня

22 мая 2023

Баскетбольны "Мінск" святкуе чарговую перамогу ў чэмпіянаце краіны: у фінальнай серыі сталічны клуб не пакінуў шанцаў баскетбалістам з Гродна - 3:0. Пятнаццаты раз у гісторыі краіны Мінск стаў лепшай камандай Беларусі: спартыўную тэму працягне рубрыка "Матчбол". 

Футбол на гэтым тыдні ў авангардзе спартыўных падзей: сталічнае "Дынама" працягвае перамагаць, уласна як і салігорскі "Шахцёр".

Каманда Вадзіма Скрыпчанкі ў дзявятым туры першынства краіны прымала "Энергетык-БДУ", які пасля рашэнняў дысцыплінарнага камітэта Беларускай федэрацыі футбола апусціўся на дно турнірнай табліцы. Аднак, нягледзячы на гэты факт, бела-блакітныя атрымалі складаную перамогу - 2:0. "Дынама" застаецца першай камандай чэмпіянату.

А вось на другое месца вяртаецца "Тарпеда-Белаз", каманда Дзмітрыя Молаша не пакінула шанцаў "Нафтану" Юрыя Пунтуса - 5:0. "Шахцёр" перамог "Смаргонь" - 3:1, БАТЭ падзяліў ачкі з "Іслаччу" - 1:1.

Баскетбольны "Мінск" - чэмпіён Беларусі. Свой пятнаццаты тытул лепшай каманды краіны мінчане заваявалі ў барацьбе з "Гродна-93"

Даволі ўпэўнена каманда Расціслава Вергуна ў трох матчах перамагла баскетбалістаў з Захаду краіны, у апошняй гульні ў сераду мінчане аказаліся мацнейшымі - 105:63. Самым выніковым у сталічнай дружыне стаў Максім Блізнюк - у яго актыве 23 балы! Наперадзе "Мінск" чакае заслужаны адпачынак.

На жаль, не такім выдатным стаў сезон для каманды ў Адзінай лізе ВТБ, дзе мінчане занялі апошняее месца.

А ў суботу ў Мінску стартавала фінальная серыя гандбольнага чэмпіянату краіны: у ёй за залатыя медалі першынства спрачаюцца СКА і "Мяшкоў-Брэст", у стартавым паядынку перамаглі брэстчане - 38:30!

На гэтым тыдні працягваем сачыць за фіналам гандбольнага першынства Беларусі - СКА ў сераду згуляе супраць "Мяшкоў-Брэста". Паралельна цікавімся паўфіналамі чэмпіянату краіны па міні-футболе: а ў нядзелю БАТЭ і "Тарпеда" разыграюць Кубак Беларусі! Усё гэта, зразумела, вас чакае на тэлеканалаx Белтэлерадыёкампаніі. Любіце спорт, мы абавязкова яшчэ ўбачымся.