Рубрыка “Матчбол”

23 февраля 2015

Ім не больш за 19 гадоў, а яны ўжо чэмпіёнкі свету. У перадапошні дзень планетарнага форуму ў Раўбічах жаночая зборная Беларусі па біятлоне ў складзе заваявала залаты медаль. Гэта ўжо другая ўзнагарода вышэйшай пробы для Беларусі. Усе падрабязнасці ў рубрыцы “Матчбол”.

Перад стартам спаборніцтваў, а, дарэчы, чэмпіянат свету па біятлоне сярод юнакоў - другі па значнасці турнір ў календары міжнароднай федэрацыі гэтага віду спорту - трэнерскі штаб зборнай Беларусі на ўзнагароды не разлічваў: у гэтым узросце галоўнае не перамога, а псіхалагічны настрой, таму адразу два залатыя медалі выдатнейшы поспех.

Галоўная праблема біятлона - пераход з юніёрскага разраду ў дарослы: вельмі шмат спартсменаў губляюцца на гэтым этапе. І вялікія нагрузкі трэнеры цяпер не даюць - нават не ставяць перад біятланістамі канкрэтных мэт, таму перамога Дар'і Блашко спрынце у пятніцу - для айчынных аматараў гэтага віду спорту стала прыемнай нечаканасцю.

Адзначым, у гэтым відзе праграмы яшчэ дзве беларускія спартсменкі - Дзінара Алімбекава і Ганна Сола - увайшлі ў шасцёрку наймацнейшых: чацверате і пятае месцы адпаведна. Вось пасля гэтай гонкі ўсім адразу стала зразумела: Беларусь - галоўны фаварыт на трыумф у эстафеце ў панядзелак

І свой статус нашы дзяўчаты пацвердзілі: другое золата ёсць. Наша каманда з сямю запаснымі патронамі на 14 секунд апярэдзіла Расію і больш чым на мінуту Нарвегію!

Заўтра, у апошні дзень чэмпіянату, пройдуць яшчэ дзве гонкі - таксама эстафеты - аднак сярод юніёраў: падтрымліваем нашых! Нагадаем, прамыя трансляцыі стартаў вядзе тэлеканал “Беларусь 5”.

Яшчэ год таму здавался, што цяперашнія 100 балаў сталічнага хакейнага “Дынама” выглядаюць неяк нерэальна: аднак факт застаецца фактам - дружына Любаміра Покавіча ужо даўно гарантавала сабе месца у Кубку Гагарына, дарэчы, трэці раз у сваёй гісторыі, а напярэдадні на апошняй хвіліне матча супраць “Дынама-Рыгі” вырвала перамогу ў клуба з Латвіі і зарабіла сваё сотае ачко ў рэгулярным чэмпіянаце.

Перад стартам плэй-оф “зубры” ў Маскве заўтра згуляюць супраць мясцовага “Дынама”.

На гэтым тыдні зноў уся увага Раўбічам – у выхадныя спарткомплекс прыме этап Кубка свету па фрыстайле: менавіта ў тым відзе спорту, у якім беларусы забралі усе залатыя медалі на апошніх Алімпійскіх гульнях у Сочы.