У цэнтральным матчы дружына Прэзідэнта Беларусі перамагла зборную Міжнароднай федэрацыі хакея

3 января 2020
Нагадаем, прамыя трансляцыі матчаў вядзе тэлеканал "Беларусь 5". За ходам лядовых баталій уважліва сочыць і наша здымачная група. На сувязі  Андрэй Казлоў. Вяртаемся да падзей першага гульнявога дня XVI Каляднага міжнароднага турніру аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі. 

Галоўная інтрыга дня ўжо завершана. У цэнтральным матчы сустракаліся дружына Прэзідэнта Беларусі і зборная Міжнароднай федэрацыі хакея. 

Адкрыў лік, што ўвогуле сімвалічна, кіраўнік Беларускай федэрацыі хакея Генадзь Савілаў  на экватары першага перыяду. Наступнай шайбы балельшчыкам чакаць доўга не прыйшлося. Знакамітыя беларускія хакеісты Яраслаў Чупрыс з дапамогай перадачы Максіма Слыша арганізаваў другую шайбу каманды Прэзідэнта.

У другім перыядзе фактычна ў яго пачатку шайбу закінуў кісцевым кідком Аляксандр Лукашэнка.

І ў гэтай жа траціне хет-трык аформіў Генадзь Савілаў. Гульня ішла на сустрэчных курсах, але клас нашай каманды адбіўся. 11-3. Выніковая перамога беларускай каманды. Заўтра зборная Міжнароднай федэрацыі хакея возьме паўзу на турніры, а мы згуляем з дэбютантамі - зборнай ЗША.