Калядны турнір. Дзень другі

4 января 2014

З запланаваных шасці матчаў да гэтага моманту завяршыліся тры: французы саступілі камандзе Германіі 1-12, чэхі абгулялі швейцарцаў 18-2. А вось украінская дружына літаральна гадзіну назад ва ўпартай барацьбе прайграла Швецыі 3:4. Дарэчы, скандынавы сёлета ў сваім складзе ў Мінск прывезлі нават рускамоўнага хакеіста.


У гэтыя хвіліны каманда Прэзідэнта пачала свой другі паядынак на турніры - сапернік - зборная Славакіі. І беларусы, і славакі напярэдадні атрымалі ўпэўненыя перамогі. Вікторыя ў сённяшнім матчы дазволіць адной з каманд датэрмінова забяспечыць сабе выхад у плэй-оф.