Роўна суткі застаюцца да першага матча зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету па хакеі

5 мая 2016

Наша каманда ўжо правяла першую трэніроўку на лёдзе Палаца спорту "Юбілейны" ў Пецярбургу. Чаканні ад выступлення беларусаў на турніры самыя аптымістычныя, ды і самі хакеісты не раз заяўлялі аб барацьбе за медалі. Аб хакейным раскладзе з паўночнай сталіцы Расіі - Андрэй Казлоў.

У апошні перадгульнявы дзень чэмпіянату свету трэніроўка зборнай Беларусі выклікала павышаную цікавасць. Не толькі прадстаўнікоў мас-медыя, але і хакеістаў зборных Канады і ЗША, нашых будучых сапернікаў.

Дэйв Льюіс быў сканцэнтраваны на трэніровачным працэсе. А кіраўнік Федэрацыі хакея Беларусі Ігар Рачкоўскі ў кампаніі Уладзіміра Бурэ, які адказвае за фізіку ў камандзе, назіраў за ўсім з боку. Ад каментарыяў адмовіўся, гавораць, што на ўдачу.

Льюіс пасля трэніроўкі не спяшаўся агучваць ні стартавыя спалучэнні, ні месца першага нумара ў варотах матча з фінамі, але, тым не менш, менавіта Віталь Коваль пакінуў лёд першым.

Дэйв Льюіс, галоўны трэнер зборнай Беларусі па хакеі: "Для сябе я ўжо вырашыў, хто з варатароў выйдзе ў стартавым складзе, але пакуль не магу раскрыць гэты сакрэт. Ці будзе гэта Коваль? Паглядзім".

Зборная Беларусі будзе гуляць у спартыўным цэнтры Пецярбурга. За маёй спінай футбольная арэна на Пятроўскім востраве, а вось гэта Палац спорту "Юбілейны", на лёдзе якога і пройдуць усе матчы з удзелам нашай каманды.

Уладзімір Копаць, быўшы хакеістам зборнай, гуляў у Санкт-Пецярбургу. У 2000 годзе, калі тут ужо праходзіў чэмпіянат свету, каманда Беларусі разам з Расіяй правялі напружаны матч. Перамаглі нашы з далёка не хакейным лікам - 1:0.

Апошняя падрыхтоўка праходзіць у фанзонах, галоўная размесціцца непасрэдна каля "Юбілейнага". Чакаецца, што фанзона зможа змясціць адначасова каля 2000 чалавек. Чакаюць гасцей і з Беларусі.

Трэнерскі штаб і хакеісты каманды назвалі вельмі вялікія мэты на турнір. Заўтра да іх дасягнення трэба будзе зрабіць першы крок, на шляху - Фінляндыя.