Расія пачала чэмпіянат свету па футболе з разгрому Саудаўскай Аравіі - 5:0

15 июня 2018

Зборная Расіі па футболе з разгрому стартуе на дамашнім чэмпіянаце свету. З лікам 5:0 пераможана каманда Саудаўскай Аравіі. Дублем у паядынку адзначыўся Дзяніс Чэрышаў, яшчэ па голе аформілі Арцём Дзюба, Аляксандр Галавін і Юрый Газінскі. Апошні, дарэчы, стаў аўтарам першага забітага мяча на мундыяле.

Сёння групавы этап чэмпіянату свету прадоўжыцца трыма паядынкамі. У прамой трансляцыі ўсе матчы пакажа "Беларусь 5". У 14:50 на поле стадыёна ў Екацярынбургу выйдуць зборныя Уругвая і Егіпта з Мухамедам Салахам, які аднавіўся ад траўмы. Трансляцыя паядынку групы В, у якім сустрэнуцца каманды Ірана і Марока, пачнецца ў 17:50.

У цэнтральным матчы дня на стадыёне "Фішт" згуляюць дзеючыя чэмпіёны Еўропы - партугальцы і каманда, якая змяніла галоўнага трэнера за два дні да гэтай сустрэчы, - зборная Іспаніі.