Рынга і карфбол супраць фігурнага катання

12 сентября 2013
Гэты тыдзень у двух міністэрствах - адукацыі і спорту - аб'явілі тыднем спорту і здароўя. Ва ўсіх рэгіёнах краіны для школьнікаў і студэнтаў адчынілі свае дзверы лепшыя спартыўныя комплексы.

Наш карэспандэнт Святлана Чарнова пабывала на незвычайных майстар-класах.

Рынга, карфбол, лазерны пісталет. Гэта - не словы з фантастычнага аповеда, а віды спорту, якія прапанаваны на майстар-класах у Мінску.

Рынга з'явілася у Польшчы ў 1959 годзе. Правілы гульні чымсьці нагадваюць валейбол, толькі гульцы кідаюць адзін аднаму не мяч, а вось такія гумавыя колцы.

Гэтыя віды спорту не з'яўляюцца алімпійскімі, затое гуляць можна абсалютна ў любым узросце, а самае галоўнае - практычна ў любым месцы, бо спецыяльнага абсталявання яны не патрабуюць. Тут жа працуе і трэнажорная зала. Прафесійныя інструктары дапамагаюць школьнікам на месцы вызначыць нагрузку, а каму патрэбна - і спартыўную дыету.


Паклапаціліся арганізатары акцыі і пра тых, хто сумуе па зіме. На лядовай пляцоўцы таксама кіруюць прафесіяналы. Вось ён, сапраўдны шанец пачаць кар'еру фігурыста ці канькабежца. Ці проста магчымасць весела адпачыць.

Такія незвычайныя спартыўныя пляцоўкі Міністэрства адукацыі разгарнула ва ўсіх рэгіёнах краіны. Роўна на сем дзён прапанавала і школьнікам, і студэнтам далучыцца да фізкультуры і спорту. Узяць удзел у любым майстар-класе можна абсалютна бясплатна.