Вынікі першых спаборніцтваў на II Еўрапейскіх гульнях

21 июня 2019
У Палацы спорту "Уручча" ў барацьбу ўступілі баксёры, якія будуць праводзіць тут свае паядынкі аж да 30 чэрвеня. Беларускія атлеты пачнуць шлях да фіналаў заўтра. Адбор у зборную Беларусі на II  Еўрапейскія гульні праходзіў па спаборніцкім прынцыпе, у тым ліку і ў рамках чэмпіянату краіны. І так здарылася, што некаторыя лідары каманды не змаглі выступіць на нацыянальным адборы добра і прапусцяць дамашні кантынентальны турнір, які мае і статус чэмпіянату Еўропы. 

Таксама сёння перамогай парадавалі беларускіх балельшчыкаў дзяўчаты з нацыянальнай зборнай у баскетболе тры на тры. У стартавым паядынку групавога этапа яны разграмілі італьянак - 21:7. Выйгралі і мужчыны са зборнай Беларусі. Нашы баскетбалісты перамаглі славенцаў - 15:10. Акрамя таго, на базе САК "Алімпійскі" завяршыўся першы кваліфікацыйны этап спаборніцтваў па стральбе з лука. І ўжо заўтра за залатыя медалі ў камандных спаборніцтвах у класічным луку пазмагаюцца беларусы.