Наша каманда саступіла Швейцарыі з-за грубых індывідуальных памылак

10 мая 2018

Зборная Беларусі па хакеі ажывае, аднак і гэтага ў апошняй гульні аказалася недастаткова. Наша каманда саступіла Швейцарыі з-за грубых індывідуальных памылак. Менавіта такога меркавання аднагалосна прытрымліваюцца як гульцы, так і трэнеры каманды. У пятніцу - Чэхія, у суботу - Аўстрыя. Цяжкі адрэзак, пасля якога фактычна і будзе вядома, якія перспектывы ў беларусаў у барацьбе за права застацца ў эліце, бо такую задачу раней агучыў трэнерскі штаб. Пакуль наша зборная рыхтуецца да ключавых сустрэч, здымачная група Агенцтва тэленавін у самым сэрцы дацкай сталіцы спрабавала знайсці прыкметы чэмпіянату свету, што праходзіць у Капенгагене.

Расказвае Андрэй Казлоў.

Прайсціся па вось гэтай маляўнічай вуліцы, якая называецца Гамель Странд (другая назва Старая набярэжная), убачыць статую Русалачкі - гэта наогул месца прыцягнення гасцей Капенгагена. Аднак гэта ўсё праграма мінімум для турыста. Але нас сёння хвалюе іншае пытанне - наколькі ў дацкай сталіцы цікавы непасрэдна хакей.

Капенгаген - адзін з турыстычных цэнтраў Еўропы. І тут у любы час года шмат турыстаў і гасцей. У гістарычным цэнтры мала што нагадвае пра чэмпіянат свету, хіба што невялікія групы балельшчыкаў.

Сёння ў Даніі нацыянальнае свята - Ушэсце. Магазіны зачыненыя, вуліцы і без таго перапоўненыя, гараджане адпачываюць. Рытм жыцця дацкай сталіцы нязменны незалежна ад таго, ідзе чэмпіянат свету па хакеі або не.

Напярэдадні перад гульнёй супраць Швейцарыі сустракаем вядомага трэнера з Чэхіі Марэка Сікору, які з мінскага чэмпіянату свету працуе экспертам на чэшскім тэлебачанні, а з 2010 па 2012 кіраваў мінскім "Дынама". Спецыяльна для нас ён робіць здагадку, за кошт чаго беларусы могуць абгуляць на той момант саперніка.

Прагноз спраўджваўся, але толькі збольшага. Беларусы ўпершыню павялі на гэтым чэмпіянаце свету - закідвалі Джэф Плат і Аляксандр Паўловіч. Аднак Швейцарыі нават не давялося ўключаць дадатковыя абароты. Пасля хакеісты нашай каманды прызнавалі, што фатальнымі сталі іх уласныя памылкі. Пры гэтым карцінка гульні стала больш роўнай.

У пятніцу і суботу - вельмі важны адрэзак для зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету, г.з. ключавы. Перад аўстрыйцамі, гэта наш галоўны канкурэнт, пройдзе сустрэча з Чэхіяй. Зараз ужо адступаць проста няма куды.