Развязка мундыялю ўсё бліжэй! Сёння гульня за бронзу.

14 июля 2018

Ужо заўтра стане вядомы новы чэмпіён свету па футболе. Гуляюць зборныя Харватыі і Францыі.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15 ліпеня па запрашэнні Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна наведае Маскву, дзе на стадыёне "Лужнікі" будзе прысутнічаць на цырымоніі закрыцця і фінальным матчы чэмпіянату свету па футболе. Аб гэтым паведаміла прэс-сакратар Кіраўніка беларускай дзяржавы. Як распавяла Наталля Эйсмант, Аляксандр Лукашэнка, як і шматлікія іншыя балельшчыкі, уважліва сачыў за падзеямі на мундыялі.  

Прэзідэнт, у тым ліку, высока ацаніў вынікі гульні гаспадароў турніру - расійскай зборнай, якая вельмі добра паказала сябе. Гэты мундыяль сапраўды стаў адкрыццём новых зорных каманд, - адзначыла прэс-сакратар. Адказваючы на пытанне аб тым, за каманду якой краіны Аляксандр Лукашэнка будзе хварэць падчас фінальнага матча, Наталля Эйсмант падкрэсліла, што Прэзідэнт першым чынам будзе хварэць за прыгожы і дзейсны футбол.

Такім чынам, прамая трансляцыя супрацьстаяння пачнецца заўтра ў 17:45 на "Беларусь 5". А сёння бронзу аспрэчаць Бельгія і Англія. Уключайце спартыўны канал за 15 хвілін да стартавага свістка. Дарэчы, фаварытамі букмекеры лічаць бельгійцаў.