Пяць мячоў у першы дзень чэмпіянату Беларусі па футболе

30 марта 2019

Усе галы гледачы ўбачылі ў адным матчы паміж "Гомелем" і "Нёманам". Паўднёўцы саступалі 0:3, але ў выніку здолелі адыграць два мячы, паражэнне 2:3. Аўтар першага мяча першынства - камерунец Янік Нджэнг. У стартавай жа гульне "Мінск" і "Віцебск" разышліся мірна 0:0.

"Беларусь 5" пакажа ўсе матчы першага тура ў прамым эфіры. Тры паядынкі ўжо сёння: "Іслач" - "Гарадзея", "Шахцёр" - "Тарпеда-Мінск" і БАТЭ - "Дняпро". У нядзелю на спартыўным канале яшчэ тры гульні: "Дынама-Мінск" - "Славія", "Тарпеда-БелАЗ" - "Дынама-Брэст" і "Слуцк" - "Энергетык - БДУ".