Прайшла жараб'ёўка групавой стадыі фінальнага турніру жаночага чэмпіянату Еўропы - 2019 па баскетболе

12 декабря 2018

Зборная Беларусі па баскетболе на групавой стадыі фінальнага турніру жаночага чэмпіянату Еўропы - 2019 згуляе з Расіяй, Бельгіяй і Сербіяй. Сёння прайшла жараб'ёўка. Дружына Наталлі Трафімавай трапіла ў квартэт D. Каманды падзеленыя на чатыры пулы па чатыры зборныя ў кожным. Еўрабаскет пройдзе з 27 чэрвеня па 7 ліпеня будучага года. Матчы групавога этапу адбудуцца ў Рызе і двух сербскіх гарадах Ніш і Зрэнянін. Фінальную стадыю турніру прыме сталіца Сербіі Белград.