Праект "Ведай нашых". Баскетбол

5 августа 2016

Усяго некалькі гадзін застаецца да ўрачыстага адкрыцця Алімпійскіх гульняў у Бразіліі, а значыць і завяршаецца міні-серыял Агенцтва тэленавін "Ведай нашых". Сёння заключны выпуск, прысвечаны асабліваму для Беларусі віду спорту - баскетболу. Унікальнасць заключаецца ў наступным: айчынныя каманды ў гульнявых відах спорту траплялі на летнюю Алімпіяду ўсяго тройчы. Два ўдзелы ў актыве жаночай зборнай Беларусі па баскетболе. Пра гісторыю, некаторыя тонкасці гульні, а таксама пра нашу каманду ў заключнай серыі праекта "Ведай нашых".