Прабіцца ў трэці круг тэніснага турніру серыі "Вялікага шлема"

31 мая 2017

Такая місія сёння ў Аляксандры Сасновіч. У стартавым паядынку "Ралан Гарос" беларуская тэнісістка паспяхова справілася з Вікторыяй Галубіч са Швейцарыі. У другім раўндзе ў саперніцах Чжан Шуай з Кітая - 38-я ракетка сусветнага рэйтынгу. Нагадаем, у Сасновіч 98-я пазіцыя. Тым не менш у асабістых сустрэчах у апанентак парытэт - 1:1. На грунце яны згуляюць адна супраць адной упершыню.

Гэты матч у прамым эфіры будзе трансляваць тэлеканал "Беларусь 5". Пачатак сустрэчы  прыблізна ў 8 вечара: у тэнісе, як вядома, матчы ідуць адзін за адным без жорсткай прывязкі да часу.