Прэзідэнт падпісаў указ аб удасканаленні сістэмы стымулявання спартсменаў

30 мая 2019

Каб нашы спартсмены дасягалі высокіх вынікаў на сусветных пляцоўках, прадугледжана сістэма стымулявання. Указам, які сёння падпісаў Прэзідэнт, пераглядаюцца  памеры імянных стыпендый, прызоў і ўзнагарод. Да пераліку алімпійскіх дысцыплін дадаліся віды спорту, якія не ўваходзяць у праграму галоўнага старту чатырохгоддзя, але будуць прадстаўленыя ў праграме Еўрапейскіх гульняў. Акрамя таго, прадаўжаюцца выплаты імянной стыпендыі   на тэрмін да аднаго года спартсменам, якія атрымалі траўму. У дадатак да прызоў за высокія вынікі атлетаў з парушэннем зроку ўказам вызначаны памеры прызоў і для спартсменаў-лідараў, якія вядуць  іх па дыстанцыі.