Свята аматарскага хакея працягваецца. Мінск прымае XV Міжнародны Калядны турнір

4 января 2019

У гэтыя хвіліны на галоўнай пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны" пачынаецца матч каманды Прэзідэнта Беларусі і зборнай Балтыі. У выпадку поспеху нашы хакеісты забяспечаць сабе выхад у паўфінал спаборніцтваў. Напярэдадні, нагадаем, беларусы ўпэўнена перамаглі каманду Міжнароднай федэрацыі хакея - 13:7.

Першы жа паўфіналіст Каляднага турніру ўжо вызначыўся. Імі сталі хакеісты-аматары з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, якія перамаглі Кітай 10:3. Удзельнікі матча, а таксама гледачы адзначаюць высокі напал барацьбы і безумоўную карысць спаборніцтваў.

Вынікі другога гульнявога дня падвядуць мае калегі ў "Панараме".